Лідары НАТО і Пятро Парашэнка ўхвалілі Комплексны план падтрымання Украіны


У межах саміту Паўночнаатлантычнага альянсу ў Варшаве прайшло паседжанне Камісіі НАТО-Украіна.

Комплексны план падтрымання палягае на «замацаванні і ўзмацненні дапамогі з боку НАТО», каб Украіна стала больш моцнаю і здольнаю да здзяйснення неабходных рэформаў у сферы бяспекі і абароны.

«Сімвалічна, што мы прынялі рашэнне аб паглыбленні партнёрства паміж НАТО і Украінай. Мы вырашылі запусціць працэс, які дазволіць Украіне атрымаць статус паглыбленага партнёра з пашыранымі магчымасцямі», – заявіў украінскі прэзідэнт Пятро Парашэнка на супольнай прэс-канферэнцыі з Енсам Стольтэнбэргам пасля паседжання Камісіі.

Варта адзначыць, што пасля распаду СССР НАТО запрапанавала супрацу ўсім постсавецкім рэспублікам. Апроч балтыйскіх краінаў, якія сталі сябрамі Альянсу. Наймацнейшую сувязь са Звязам прадэманстравала Грузія ды Украіна.

Фота: «Reuters»

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў