Лідары міжнародных прафсаюзаў патрабуюць вызваліць Ігара Комліка


Генеральны сакратар Глабальнага саюзу IndustriALL Вальтэр Санчэс і генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МПКШаран Бароў звярнуліся Аляксандру Лукашэнку ў сувязі з нядаўнімі затрыманнямі і допытамі прафсаюзных лідараў, а таксама ператрусамі ў офісах беларускіх незалежных прафсаюзаў.

МКП і IndustriALL патрабуюць неадкладнага вызвалення Ігара Комлік, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да Генадзя Фядыніча. Акрамя таго Вальтэр Санчэс і Шаран Бароў, патрабуюць спынення ўмяшання ўладаў ва ўнутраныя справы прафсаюзаў РЭП і БНП і забеспячэння нармальных умоваў для дзейнасці прафсаюзных арганізацыяў у Беларусі.

Ператрус у офісу прафсаюзу РЭП у Менску адбыўся 2 жніўня. Праваахоўнікі канфіскавалі кампутары, жорсткія дыскі і дакументы. Адначасова ператрус прайшоў і ў офісе Беларускага незалежнага прафсаюзу ў Салігорску, а таксама ў кватэры яго кіраўніка Мікалая Зіміна.

Была распачатая крымінальная справа па ч.2 243 КК (ухіленне ад сплаты падаткаў у асабліва буйным памеры) супраць кіраўніка прафсаюзу РЭП Генадзя Фядыніча і прафсаюзнага бухгалтара Ігара Комліка. Цяпер Комлік знаходзіцца ў СІЗА.

Паводле следства, прадстаўнікі прафсаюзу мелі рахункі ў замежных банках, перыядычна выязджалі за мяжу, каб зняць з іх грошы і прывезці ў Беларусь.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары