Лідары G7 вырашылі захаваць санкцый у дачыненні да Расеі


У выніковым дакуменце саміту «Вялікай сямёркі» прадугледжваюцца сцэнары як зняцця, так і ўзмацнення захадаў эканамічнага ціску на Маскву.[/vc_column_text][vc_single_image image=”202253″ img_size=”large”][vc_column_text]Урывак дэкларацыі, прысвечаны санкцыям у дачыненні да Расеі

Пра гэта гаворыцца ў дэкларацыі саміту G7, які адбыўся ў Японіі.

У дакуменце краіны «Вялікай сямёркі» выказалі заклапочанасць сітуацыяй на ўсходзе Украіны ды нагадалі, што G7 не прызнае далучэнне Крыму да Расеі.

«Канфлікт ва Украіне можа быць развязаны толькі дыпламатычнымі сродкамі і пры поўным выкананні нормаў міжнароднага права ды юрыдычных абавязацельстваў, павазе да суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны», – паведамляецца ў дэкларацыі G7.

У дакуменце адзначаецца, што санкцыі могуць быць знятыя з Расеі, калі Масква пачне выконваць вышэйзгаданыя палажэнні.

«Мы настойваем на поўным выкананні ўмоваў Менскіх пагадненняў, рашэнняў Нармандскага фармату і Трохбаковай кантактнай групы», – гаворыцца ў дакуменце.

ЮВ, belsat.eu, паводле interfax.ru

Стужка навінаў