Лідар крымскіх татараў назваў «езуіцкай» палітыку афіцыйнага Менску ў дачыненні да Украіны


Крымскататарскі палітык і грамадскі дзеяч, старшыня Меджліса Рефат Чубараў раскрытыкаваў паводзін афіцыйнага Менску на міжнароднай арэне.

Нагадаем, 14 лістапада Беларусь прагаласавала супраць рэзалюцыі Генасамблеі ААН па правах чалавека ў Крыме.

«Беларусь адкрыта і фанабэрыста ў адносінах да Украіны падтрымала краіну – акупанта, Расею», – адзначыў Чубараў у сваім Фэйсбуку.

Старшыня Меджліса таксама звярнуў увагу на заяву кіраўніка МЗС Беларусі Уладзіміра Макея наконт гатоўнасці выдзеліць кантынгент міратворцаў для садзейнічання ўрэгуляванню канфлікту на Данбасе.

«Большага езуіцтва, чым дэманструе палітычнае кіраўніцтва Беларусі ў адносінах да Украіне ў апошнія тры гады, немагчыма прыдумаць. Таму дружна адкажам спадару Макею: «Займіся тэрыторыяй сваёй краіны, калі ў яе засталася хоць бы кропелька суверэнітэту…. А мы справімся самі», – падкрэсліў Чубараў.

На вчерашнем (14 ноября 2017 года) заседании Третьего комитета Генеральной Ассамблеи ООН делегация Белоруссии…

Opublikowany przez Рефат Чубаров Środa, 15 listopada 2017

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў