Лідар Каталунні: кароль Фэліпэ ігнаруе меркаванне каталонцаў


Старшыня каталунскага ўраду Карлас Пучдэмон заявіў, што кароль Іспаніі Фэліпэ VI заняў бок Мадрыда ў пытанні рэферэндуму праведзенага ў аўтаномным рэгіёне і праігнараваў меркаванне мільёнаў каталунцаў.

«Мы не згодныя са зваротам кіраўніка дзяржавы, які ўхваліў палітыку Марыяна Рахоя [прэмʼер Іспаніі – заўв. Belsat.eu] і свядома праігнараваў меркаванне каталонцаў, якое адрозніваецца ад ягонага», – заявіў Пучдэмон у адмысловым звароце.

Карлас Пучдэмон Фота: dw.com

Раней кароль Іспаніі заявіў, што ўрад Каталунні, правёўшы незаконны рэферэндум, прадэманстраваў непадпарадкаванне, што можа разбурыць адзінства нацыі.

кароль Іспаніі Фэліпэ VI

Паводле караля, такія паводзіны каталунскіх уладаў могуць паставіць пад пагрозу эканамічную стабільнасць Іспаніі.

«Вы расчаравалі людзей Каталунні, якія цэняць вас і ў цяжкія моманты дапамагалі вам», – адказаў на заяву караля Пучдэмон.

ЮВ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Глядзі таксама
Каментары