Лідар ДНР назваў забойства Матаролы абʼяўленнем вайны

video

Аляксандр Захарчанка мяркуе, што Украіна абʼявіла вайну ягонай непрызнанай рэспубліцы.

16 кастрычніка Матарола (Арсень Паўлаў) быў узарваны ў ліфце свайго дому ў Данецку.

Паводле Захарчанкі, цяпер праводзяцца следчыя дзеянні з мэтай высветліць асобу, якая здзейсніла забойства.

Іншы прадстаўнік ДНР Дзяніс Пушылін таксама ўсклаў адказнасць за смерць Матаролы на Кіеў. Ён дадаў, што гэта можа прывесці да чарговага абвастрэння сітуацыі на Данбасе.

16 кастрычніка youtube-канал «Новороссия # Online апублікаваў відэа са зваротам забойцаў Матаролы. На ім мужчына кажа, што «наступнымі будуць Захарчанка і Платніцкі». Напрыканцы відэа мужчыны зігуюць. Украінцы называюць гэтае відэа пастановачным.

Украінскія ўлады не прызнаюць датычнасці сваіх сілавікоў да забойства Матаролы.

Мёртвы сепаратыст ва ўзросце Хрыста

Матароле было 33 гады. Ён нарадзіўся і жыў у расейскім горадзе Ухта (рэспубліка Комі). Непрацяглы час служыў у расейскім войску. Удзельнічаў у другой чачэнскай вайне.

Вясной 2014 года прыехаў на Данбас, дзе стварыў батальён «Спарта». Ваяваў пад Славянскам, Ілавайскам, у Данецкім аэрапорце і пад Дэбальцава.

Паводле медыяў, асабіста праводзіў катаванні і расстрэлы палонных. Публічна прызнаўся, што забіў 15 украінскіх ваеннапалонных.

ЮВ, belsat.eu, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары