Лідар «Белага легіёну»: Я перажыў клінічную смерць


У «ПраСвеце» – Сяргей Чыслаў, заснавальнік арганізацыі «Белы Легіён», актывісты якой арыштаваныя ў Беларусі па так званай «справе патрыётаў».

Сяргей Пеляса: Сяргей, добры вечар.

Сяргей Чыслаў: Добры вечар.

Як так склалася, што калі Вашых калегаў, сяброў ці былых паплечнікаў у Беларусі арыштоўвалі службы, Вы ў гэты момант былі на «даху планеты», як часам называюць Тыбет. Што Вы там рабілі?

– Спасцігаў мудрасць свету.

– Ці вы спасціглі, зразумелі яе?

– Яна бясконцая.

– Што галоўнае Вы зразумелі з побыту ў Тыбеце?

– Дзякуючы Аляксандру Рыгоравічу і ягонаму, цяпер ужо нябожчыку, сябру Прымакову, у 1996 годзе ў мяне была клінічная смерць. Спецслужбы вывезлі мяне… І я быў настолькі збіты, я страціў столькі крыві, што перажыў клінічную смерць. Ува мне адбыліся пэўныя змены. Ёсць такая думка, што свет трэба ўспрымаць толькі галавою, але насамрэч у чалавека багата розных цэнтраў, праз якія можна ўспрымаць свет – напрыклад, сэрца. Ёсць шмат варыянтаў – гэта я для сябе спасцігаю і адкрываю.

Працяг размовы глядзіце ў відэа вышэй.

Іншыя тэмы праграмы:

  • Навошта Лукашэнка паляціць у Пекін?
  • Хто за, а хто супраць Беларускай атамнай электрастанцыі? Рэпартаж пра людзей якія жывуць у ценю Астраўца
  • Ці Марын Ле Пэн разбурыць Еўрапейскі звяз знутры?
  • Супраць Сораса: Венгрыя і Беларусь
Глядзі таксама
Каментары