Лібералізацыя ў дзеянні: улады пачалі пераслед актывістаў па ўсёй краіне


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/PY-y9UoRKCY”][vc_column_text]У яе ёсць доказы, што выбары былі сфальсіфікаваныя. Але замест таго, каб прыняць гэтыя доказы да ведама, улады пастанавілі пакараць незалежную назіральніцу рублём. У паселішчы Акцябрскі прайшоў суд над актывісткай Аленай Луцковіч, якая 30 кастрычніка зладзіла на мясцовым рынку адзіночны пікет з плакатам аб фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў. За спробу распавесці праўду назіральніца атрымала 2 мільёны 700 тысяч штрафу.

АЛЕНА ЛУЦКОВІЧ — НЕЗАЛЕЖНАЯ НАЗІРАЛЬНІЦА, АКТЫВІСТКА «МАЛАДЫХ ДЭМАКРАТАЎ» АГП

«Такім чынам я хацела звярнуць увагу людзей, што ёсць злачынства і ёсць вінаватыя ў гэтым злачынстве. І яны мусяць быць пакараныя. Таму што фальсіфікацыі – гэта злачынства супраць дзяржавы, супраць беларускага народу».

Судзяць актывістаў не толькі ў рэгіёнах. Напярэдадні стала вядома, што лідара руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пакаралі штрафам на 10 мільёнаў 800 тысяч рублёў не толькі за выступ на мітынгу супраць расейскіх ваенных базаў, але, як высветлілася, яшчэ і за… абразу прэзідэнта Расеі Пуціна.

ВЯЧАСЛАЎ СІЎЧЫК — ЛІДАР РУХУ САЛІДАРНАСЦІ «РАЗАМ»

«Сённяшнія сілавыя сістэмы, у прыватнасці міліцыя, пачалі абараняць Уладзіміра Пуціна. Мой выступ у судзе быў толькі на гэтаму аспекту. Я казаў, што гэта небяспека для Беларусі. Бо міліцыянты паказваюць, што яны пуцінскія халуі замест таго, каб абараняць суверэнітэт Беларусі»

Напярэдадні Менскі гарадскі суд адмяніў гэтае рашэнне ды накіраваў справу на паўторны разгляд… у той жа самы суд Цэнтральнага раёну сталіцы.

А тым часам міліцыя шукае іншага актывіста, былога палітвязня Эдуарда Лобава, які цяпер ваюе супраць прарасейскіх баевікоў ва Украіне. Сёння зранку да маці Эдуарда прыйшлі працаўнікі міліцыі, якія хацелі агледзець кватэру.

МАРЫНА ЛОБАВА — МАЦІ ЭДУАРДА ЛОБАВА

«Той факт, што яны прыйшлі, мяне не здзівіў – не ў першы раз. Раней тэлефанавалі са Следчага камітэту і прыходзілі працаўнікі крымінальнага вышуку. Мяне здзівіла іншае – тое, што сына шукаюць па артыкуле 206 КК РБ. А гэта – рабаванне».

30 кастрычніка Еўразвяз і ЗША часова прыпынілі санкцыі ў дачыненні беларускіх чыноўнікаў і найвышэйшага кіраўніцтва краіны. Але адноснае паляпшэнне стасункаў паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем не стрымала рэпрэсіўнай машыны, якая працягвае караць няўгодных судамі, звальненнямі ды палітычным ціскам.

Віталь Бабін[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў