Летась заробак Блятэра ў ФІФА без уліку падаткаў склаў амаль $ 3 млн


Разам з дадатковымі налічэннямі ў мінулым годзе чыноўнік «каштаваў» Міжнароднай федэрацыі футболу (ФІФА) $ 3,63 млн.

ФІФА ў сваёй фінансавай справаздачы апублікавала заробак былога прэзідэнта федэрацыі Зэпа Блятэра. У 2015-м годзе заробак 80-гадовага чыноўніка без уліку падаткаў склаў $ 2,96 млн.

У якасці апцыйных кампенсацыяў швейцарац атрымаў $ 435,5 тыс., яшчэ 214,6 тыс. склалі адлічэнні на сацыяльнае забеспячэнне. $ 1888 былі выплачаныя Блятэру ў якасці страхоўкі і яшчэ $ 18452 – у якасці фіксаванай надбаўкі.

У выніку агулам траты ФІФА на Блятэра летась склалі $ 3,63 млн, паведамляе афіцыйная старонка арганізацыі.

Каб узгадаць, з чаго пачаўся карупцыйны скандал у Міжнароднай федэрацыі футболу, прапануем вам праглядзець наш архіўны відэасюжэт:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў