Замежнікі за год пакінулі ў менскіх шпіталях каля $ 10 млн


Менскі экспарт медычных паслугаў расце.

Установы аховы здароўя Менску ў 2014 годзе аказалі медычную дапамогу 44 тысячам замежнікаў з 50 краінаў прыкладна на $ 10 млн. Для параўнання: у 2013-м сума складала $ 8,5 млн, у 2009-м – $ 1,7 млн. Дадзеныя падае БелаПАН са спасылкай на старшыню камітэту па ахове здароўя Менску Ігара Юркевіча.

У той жа час першы намеснік міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч наракае на тое, што айчынныя ўстановы не карыстаюцца магчымасцю зарабіць на даследаванні імпартных медыкаментаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў