Летась з уладальнікаў аўтаў Беларусі сабралі $ 140 млн


Грошы з дарожнага збору ідуць на рэспубліканскія дарогі, кажа чыноўнік

Першы намеснік міністра транспарту і камунікацыяў Беларусі Аляксей Аўраменка распавёў, колькі грошай сабралі з аўтаўладальнікаў.

За год, паводле словаў прадстаўніка міністэрства, у выніку дарожнага зборку з беларускіх аўтаўладальнікаў сабралі $ 140 млн.

«Што тычацца дзяржаўнага мыта, то ў структуры выдаткаў рэспубліканскага дарожнага фонду і ўвогуле сродкаў, якія выдаткоўваюцца на рэспубліканскую дарожную гаспадарку, яна займае 24 %. Гэтае мыта размяркоўваецца на рэспубліканскія аўтадарогі выключна на будаўніцтва, капітальны ды бягучы рамонт», – заявіў Аляксей Аўраменка ў эфіры тэлеканалу АНТ.

Таксама ён адзначыў, што з беларускіх аўтаўладальнікаў браць плату за карыстанне дарогамі не плануюць.

Аналізуючы развіццё дарожнай гаспадаркі Беларусі за апошнія гады, Аляксей Аўраменка заўважыў, што першачарговай задачай было спалучыць Менск з абласнымі цэнтрамі дарогамі першай катэгорыі, і гэтая задача, на думку чыноўніка, «фактычна ўжо выкананая»:

«У нас засталася толькі аўтадарога M6 Менск – Горадня. Распрацоўваецца новы праект дарожнай праграмы, і мы арыентуемся на будаўніцтва яшчэ 580 км».

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў