Летась рэальныя грашовыя прыбыткі беларусаў знізіліся амаль на 8 %


У 2016 годзе рэальныя наяўныя грашовыя даходы беларусаў упалі (на 7,3 %). Пра гэта паведамляе Белстат.

У агульным абʼёме грашовых прыбыткаў аплата працы займае 61,9%, прыбыткі ад прадпрымальніцкай і іншай дзейнасці, што прыносіць даход, – 8,4%, трансферты насельніцтву (пенсіі, дапамогі, стыпендыі ды інш.) – 23,9%, прыбыткі ад уласнасці і інш. – 5,8%.

Мінэканомікі раней чакала, што рэальныя наяўныя грашовыя прыбыткі па выніках года вырастуць на 0,5%. У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка падчас «Вялікай размовы з кіраўніком краіны» заявіў, што «кроў з носу», заробкі ў 2017 годзе мусяць вырасці да $ 500.

Відэасюжэт «Белсату» пра затрыманні заробкаў

Даведка. Рэальныя наяўныя грашовыя прыбыткі – прыбыткі за вылікам падаткаў, збораў і ўзносаў, скарэктаваныя на індэкс спажывецкіх цэнаў на тавары і паслугі.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў