Летась на вытворчасці ў Беларусі атрымалі траўмы амаль 1,5 тыс. працаўнікоў


Суддзя Вярхоўнага Суду Валянціна Кулік заявіла пра зніжэнне траўматызму на вытворчасці.

Паводле яе, колькасць пацярпелых пры няшчасных выпадках на вытворчасці са стратай працаздольнасці ўвесь час змяншаецца: калі ў 2012 годзе такіх асобаў было 2079 асобаў, то летась – 1476.

«Тое ж тычацца і колькасці працаўнікоў, якія атрымалі траўмы на вытворчасці з цяжкімі наступствамі, у тым ліку са смяротным зыходам. У 2012 годзе з 890 пацярпелых загінулі 169, лічбы мінулага года – 756 і 120 адпаведна», – заўважыла Валянціна Кулік.

Летась кожны трэці з тых, хто атрымаў траўму на вытворчасці з цяжкімі наступствамі, працаваў у Менскай вобласці (140 выпадкаў) і ў Менску (129).

Небяспека траўмаў на працы

Валянціна Кулік адзначыла, што статыстыка адносна прафесійных захворванняў за 10 гадоў практычна не змянілася: за год выяўляюць каля 90-100 пацярпелых ад прафзахворванняў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «СБ Беларусь сегодня»

Стужка навінаў