Летась Беларусь наведалі 159 тыс. медычных турыстаў


Колькасць замежнікаў, што лечацца ў нашай краіне, скарацілася.

У мінулым годзе такіх у Беларусі налічылі 158,7 тыс. асобаў – на 6,5 тыс. менш, чым у пазамінулым.

Такія лічбы агучыў міністр аховы здароўя Васіль Жарко падчас онлай-канферэнцыі на сайце БелТА.

Часцей за іншых у Беларусі лячыліся грамадзяне Расеі, Украіны, Казахстану і іншых дзяржаваў СНГ, таксама прадстаўнікі дальняга замежжа: Ізраілю, Кітаю, Лівіі і Вялікай Брытаніі. Агулам – грамадзяне 121 краіны свету.

У грашовым выражэнні экспарт медычных паслугаў у 2015 годзе склаў $ 33,2 млн ($ 33,2 млн годам раней).

Па словах Васіля Жарко, летась самымі запатрабаванымі сталі медычныя паслугі ў галіне трансплантацыі, анкалогіі, гематалогіі ды дыягностыкі.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў