Летась 82 000 беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Еўразвязе


Паводле Еўрастату, у 2015 годзе 82 024 беларусы атрымалі від на жыхарства ў ЕЗ.

Лідарамі ў спісе тых, хто часцей за ўсё атрымлівае від на жыхарства ў Еўропе, – украінцы (каля 500 тысяч чалавек). Другое месца ў грамадзянаў ЗША (261 тысяча), трэцяе – у Кітая (167 тысяч). Беларусы ў гэтым спісе абагналі Расею.

Украінцы ў асноўным едуць у Еўропу ў пошуках працы – такіх 75 %. Траціна амерыканцаў і каля 60 % кітайцаў атрымліваюць у ЕЗ адукацыю, палова прыезджых туркаў і 70 % мараканцаў мелі права на від на жыхарства ў Еўропе па сямейных прычынах.

Беларусы ж называлі ў асноўным нейкія «іншыя прычыны» – і такіх было 84 %. Толькі 3,7 % пераехалі па сямейных абставінах, 4,7 % – у мэтах адукацыі і 7,2 % – праца. Дарэчы, 75 000 беларусаў з 82 000, якія атрымалі від на жыхарства ў ЕЗ, выбралі суседнюю Польшчу.

ЮВ, belsat.eu, паводле nn.by

Глядзі таксама
Каментары