Менскае метро перайшло на зімовы графік працы


З сённяшняга дня менскае метро працуе па зімовым графіку. У працоўныя дні ў гадзіны пік цягнікі будуць хадзіць з інтэрвалам у дзве хвіліны.

Менскі метрапалітэн з 28 жніўня пачаў працаваць па зімовым раскладзе. Першыя цягнікі са станцыяў «Уручча» і «Малінаўка» будуць адыходзіць а 5:32, са станцыяў «Магілёўская» і «Каменная горка» – а 5:33. Апошні цягнік будзе адыходзіць з канцавога прыпынку а 0:42.

У самыя напружаныя гадзіны з ранку і ўвечары інтэрвал руху паміж цягнікамі складзе 2 хвіліны, у не пікавы час – ад 4 да 8 хвілінаў і да 15 хвілінаў пасля 10-й гадзіны вечара.

Акрамя таго, з 1 верасня ў менскім метро больш не будзе магчымасці набыць SMS-квіток. Як паведамляе сайт metropoliten.by, паслуга была прыпыненая па ініцыятыве мабільнага аператара.

ВЧ, belsat.eu

Стужка навінаў