Лета на «Белсаце»: Трэці сезон «Аўтаспынам па Беларусі»


Аўгіня Манцэвіч збіраецца гэтым летам наведаць яшчэ больш недасяжныя месцы нашай краіны і запрашае ў вандроўку нашых гледачоў.

«У гэтым сезоне сустрэнуся з людзьмі, якія самі будуюць экалагічнае жыллё амаль без грошай, з маладымі спецыялістамі, якія жывуць амаль без грошай, пабываю ў цудадзейнай вёсцы, дзе адразу 6 пар адгулялі залатое вяселле. А таксама праедземся шляхам з варагаў у грэкі, каб паглядзець, чым жывуць сёння людзі на калісьці значным гандлёвым шляху», – акрэслівае свае планы Belsat.eu Аўгіня Манцэвіч.

У мінулым славутая вандроўніца праехала аўтаспынам усю Паўночную і Паўднёвую Амерыку, а таксама перасякла Еўразію з Беларусі да самай паўднёвай кропкі нашага кантыненту ў Малайзіі. А цяпер яна ў чарговы раз адпраўляецца ў падарожжа па Беларусі. А разам з ёй – тэлеканал «Белсат».

Хутка глядзіце на нашым канале «Аўтаспынам па Беларусі. Трэці сезон».

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў