Лета 1941-га вачыма жаўнера Люфтваффэ

photo

У Гарадзенскім музеі гісторыі рэлігіі паказалі здымкі з нямецкага салдацкага альбому.

У холе музею напярэдадні 22-га чэрвеня адкрылі невялічкую выставу, прысвечаную пачатку вайны паміж Нямеччынай і СССР. На некалькіх стэндах – здымкі, дакументы, узнагароды як нямецкага, так і савецкага боку.

Увагу прыцягвае калекцыя фотакартак нямецкага жаўнера, зробленых у чэрвені-жніўні 1941-га года падчас наступлення, якое ішло праз Беларусь.

Глядзіце больш >>> Пачатак Айчыннай вайны ў Берасці. Праз напластаванні міфаў да праўды 

Дзень памяці ў Берасці: савецкі агітроп, энкавэдэшнікі ды жарты пра расстрэльныя каманды

Асабістае пасведчанне з акупаванага Слоніму

Бясконцыя калоны палонных чырвонаармейцаў

Хвіліна зацішша падчас наступлення

Даездзіўся

Дарога на ўсход

Гарадзенская махорка

Элементы формы ды ўзнагароды

Гурбы цэглы і бляхі – усё, што засталося ад дому

Ля ўзарванага мосту

Гэты збор музейнікам некалькі год таму перадалі мытнікі. Усе здымкі невялічкага фармату – 6 на 9 сантыметраў – з ажурна абрэзанымі краямі паводле тагачаснай моды.

Глядзіце больш >>> Чалавек у форме НКУС загадаў мінаку рыхтавацца да расстрэлу. Як Берасце вярнулі ў сталінскія часы 

Машынка для друку сярод лесу – справаздача альбо ліст дадому

Над мапай

Падручнік нямецкай мовы для беларусаў

Папулярны намецкі вайсковы часопіс

Перакур

Пераправа

Пікнік на ўзбочыне

Перапынак ля Мірскага замку

Лёс і нават прозвішча вайскоўца, які рабіў фота, на жаль, невядомыя. Найхутчэй ён служыў у авія-палявых фармаваннях Люфтваффэ, зыходзячы з ягонай формы на фота. Гэта часткі пяхоты, якія фармальна адносіліся да вайскова-паветраных сілаў. На фота – сцэны побыту, пахаванні, раздача ўзнагародаў, палонныя чырвонаармейцы, пераправы ды пажары.

Разбураныя беларускія гарады ды прадпрыемствы

Салют падчас пахавання

Саслужывец з апаленымі рукамі

На выставе можна ўбачыць таксама нямецкія вайсковыя ўзнагароды, падручнікі нямецкай мовы для беларусаў, нават пакунак махоркі, зроблены падчас нямецкага панавання на гарадзенскай тытунёвай фабрыцы.

Савецкая каска на кійку – магіла невядомага жаўнера

Савецкія самалёты ў кювеце ля шашы

Сяброўства

Талерка з выявай гарадзенскай кірхі

Талерка з выявай Старога замку

Урачыстае ўзнагароджанне

Знішчаныя савецкія самалёты, якія так і не падняліся ў паветра

Яшчэ адна цікавінка з выставы – камплект з двух распісных драўляных талерак з выявамі Старога замку ды лютэранскай кірхі ў Горадні – таксама працы нямецкіх жаўнераў. Гэтыя экспанаты некалькі год таму музей набыў у аднаго з мясцовых калекцыянераў.

АК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары