Лепшыя моманты VII з'езду беларусаў свету


У Менску прайшоў VII зʼезд беларусаў свету, арганізаваны міжнародным грамадскім абʼяднаннем «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». У другі дзень зʼезду дэлегаты працавалі ў фармаце тэматычных секцыяў.

Дэлегаты і госці Сёмага з’езду беларусаў свету у Менску знаёмяцца са стэндамі прысвечанымі захаванай спадчыне беларускай эміграцыі на Захадзе.
Традыцыйны кірмаш разнастайнай большасцю сувенірнай прадукцыі на нацыянальную тэматыку адбываецца штогод на З’езде беларусаў свету у Менску у Міжнародным адукацыйным цэнтры Йоханэса Рау.
Экасувеніры са старажытнымі беларускім арнаментальнымі сімваламі і Пагоняй на кірмашы для замежных і тутэйшых гасцёў Cёмага з’езду беларусаў свету.
Заснавальнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я.Д. Чэрскага, актывіст Іркуцкага беларускага моладзевага клубу «Крывічы» падчас абмену цікавай інфармацыяй на 7-ым з’езде беларусаў свету у Менску.
Патрыятычны гандляр кніжнай прадукцыяй на фоне рэкламы кнігі пісьменніка Ўладзіміра Арлова і мастака Паўла Татарнікава “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі” на кірмашэ падчас Сёмага з’езду беларусаў свету у Менску.
Літэратура на вострыя сацыяльна-палітычныя тэмы мінулага і сучаснасці Беларусі на кірмашы Сёмага з’езду беларусаў свету у Менску.
Беларускі палітык, публіцыст, палітвязень Павел Севярынец выказвае паздяку Хведару Нюньке за добры выступ былому старшыне ТБК у Летуве Хведару Нюньке падчас Сёмага з’езду беларусаў свету у Менску.
Грмадскі актывіст, былы старшыня ТБК у Летуве Хведар Нюнька слухае выступы на Сёмым з’езде беларусаў свету у Менску.
Вячаслаў Сіўчык
Дэлегаты Сёмага з’ езду беларусаў свету арганізаванага МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” апладзіруюць выступу Алега Краўцова.
Дэлегат Сёмага з’ езду беларусаў свету арганізаванага МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” у Менску паказвае фота сваячкі з беларускімі сельскімі каранямі.
Алег Краўцоў прапануе падчас свайго выступу на Сёмым з’езде беларусаў свету ў Менску паступовае ўвязденне і папулярызыцыю ў сучасным беларускім грамадстве паняцця “Ліцвін” як боль гістарычна станоўчага у параўнанні з паняццем “беларус.”
Беларускі палітык, выканаўца абавязкаў старшыні КХП-БНФ у Беларусі Юрась Беленькі падчас размоваў у нефармальным асяроддзі на Сёмым з’езде беларусаў свету у Менску.
Дэлегат Сёмага з’езду беларусаў свету у Менску, беларускі мастак, гісторык і фалькларыст у Латвіі Вячка Целеш падчас нефармальных размоваў пасля выступаў на з’езде.
Алег Хаменка распавядае дэлегатам і гасцям Сёмага з’ езду беларусаў свету арганізаваным МГА “ЗБС “Бацькаўшчына” аб характэрных рысах 3-цяй хвалі сучасных беларускамоўных музычных гуртоў перад іх выступамі на Сёмым з’езде беларусаў свету у Менску
Кацярына Ваданосава падчас выступу разам з гуртом Fantasy Orchestra у рамках Сёмага з’езду беларусаў свету у Менску.
Гурт Fantasy Orchestra з Кацярынай Ваданосавай падчас выступу ў рамках Сёмага з’езду беларусаў свету у Менску.
Адзін з заснавальнікаў і старшыня Рэвізійнай камісіі ПАГА “Рух “За свабоду” Аляксандр Жучкоў у радасны момант падчас канцэрту сучасных беларускамоўных музыкаў на Сёмым з’езде беларусаў свету.
Мікіта Ігнаценка з гуртом “MIKITA” падчас выступу на канцэрте у рамках Сёмага з’езду беларусаў свету.
Кіраўнік Харкаўскага гарадскога нацыянальна-культурнага аб’яднання беларусаў “Сябры” Васіль Астаповіч запісвае на тэлефон выступы сучасных беларускамоўных музыкаў падчас святочнага канцэрту.
Гурт MIKITA падчас выступу на канцэрце сучасных музыкаў у межах Сёмага з’езду беларусаў свету у Менску.
Спявак і музыка з гурту “Re1ikt” Уладзімір Казлоў спявае сваю версію “Жураўлі на Палессі ляцяць” разам з дэлегатамі Сёмага з’езду беларусаў свету 15-16 ліпеня у Менску.
Маладая пара танчыць падчас святочнага канццэрту сучасных беларускамоўных музыкаў арганізаванага ў межах Сёмага з’езду беларусаў свету, што адбываецца 15-16-га ліпеня у Менску.

 

Стужка навінаў