Найлепшы футбаліст свету-1995 стаў прэзідэнтам Ліберыі


Лепшы футбаліст свету 1995 года Джордж Веа абраны прэзідэнтам адной з самых бедных краін планеты – Ліберыі. 51-гадовы Веа выйграў выбары ў першым жа туры, набраўшы больш за 50% галасоў.

Сенатар ад «Партыі адзінства» Веа, вылучаны на выбары Кааліцыяй за дэмакратычныя перамены, зменіць на пасадзе кіраўніка дзяржавы лаўрэата Нобэлеўскай прэміі свету-2011 78-гадовую Элен Джонсан-Сэрліф.

У цяперашні момант Ліберыя займае трэцяе месца з канца ў рэйтынгу самых бедных краін на планеце. Узровень беспрацоўя тут таксама адзін з самых высокіх – 85%. У краіне пражывае 4,294 млн. чалавек.

Ліберыя з’яўляецца прэзідэнцкай рэспублікай. Дзяржаўная структура прадугледжвае пасаду віцэ-прэзідэнта. Пры Веа такім стане Джуэл Говард-Тэйлар – былая жонка экс-прэзыдэнта Ліберыі Чарльза Тэйлара (кіраваў краінай у 1997-2003 гадах, зараз адбывае 50-гадовы турэмны тэрмін у Сьера-Леоне за ўдзел у тамтэйшай грамадзянскай вайне).

51-гадовы Веа лічыўся яркай зоркай футбола ў 1990-х гадах і сапраўднай жывой легендай Афрыкі (лепшым гульцом гэтага кантынента яго прызнавалі ў 1989, 1994 і 1995 гадах). У 1995 годзе ліберыйца прызналі гульцом года і ў Еўропе, і ў свеце. У Еўропе Веа гуляў за «Манака», ПСЖ, «Мілане» і «Чэлсі».

 

ІІ, belsat.eu, паводле gazeta.ru

Стужка навінаў