«Лепш быць геем, чымся дыктатарам». Бел-чырвона-белы сцяг на гей-парадзе


Каля двух дзясяткаў асобаў прадстаўлялі Беларусі на гей-парадзе ў Стакгольме. Яны неслі нацыянальны сцяг Беларусі і плакат з надпісам «Лепш быць геем, чымся дыктатарам».

Паводле кіраўніка праекту «ГейБеларусь». Актывісты ўзялі ўдзел у парадзе дзеля больш талерантных адносінаў да ЛГБТ-супольнасці. «Мы памятаем пра беларускую ЛГБТ-супольнасць, што ўвесь час жыве ў страху перад грамадствам і ўладаю, а таксама цэнім унёсак праваабаронцаў у фармаванне больш еўрапейскага і талерантнага грамадства на нашай гістарычнай радзіме», – зазначыў Андросенка, які цяпер жыве ў Швецыі.

Гей-парад адбыўся 1 жніўня.

МЛ, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары