Былы брамнік зборная Парагваю Хасэ Люіс Чылявэрт раскрытыкаваў старшыню праўлення ФК «Дынама» (Берасце) Дыега Марадону за падтрыманне прэзідэнта Венесуэлы Нікаляса Мадура.
«Якая ганьба! Маладыя людзі, ведайце, што наркотыкі забіваюць і яны не дазваляюць вам думаць, таму што спальваюць нейроны», – заявіў Чылявэрт.
Некалькі дзён таму мы распавядалі пра тое, як Марадона плясаў на перадвыбарчым фэсце ў падтрыманне венесуэльскага прэзідэнта Нікаляса Мадура.
Хасэ Люіс Чылявэрт абараняў браму зборнай Парагваю з 1989 па 2003 гады. У 1995, 1997 і 1998 гадах прызнаваўся лепшым брамнікам свету паводле Міжнароднай федэрацыі футбольнай гісторыі і статыстыкі.
15 траўня стала вядома, што вядомы ў мінулым аргентынскі футбаліст Дыега Марадона падпісаў кантракт з берасцейскім «Дынама», заняўшы ў клубе пасаду старшыні праўлення.
НМ, belsat.eu, паводле tn.com.ar, фотаздымак EFE/ Cristian Hernandez/ Forum