Легендарная клюшка Копаця можа дапамагчы ўратаваць дзіця


Клюшка былога абаронцы зборнай Беларусі, якою ён закінуў легендарную шайбу зборнай Швецыі на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сіці ў 2002 годзе, прадалі на дабрачынным аўкцыёне за Br 70 млн.

Усе атрыманыя сродкі пойдуць на лекаванне хворага на рак 9-гадовага хлопчыка Данііла Страшынскага.

Уладзімір Копаць зрабіў кідок шайбаю ў браму Томі Салё ды за дзве хвіліны да канца гульні забіў дзіўны і патрэбны гол. Беларусь выйшла ў паўфінал, а Копаць стаў нацыянальным героем.

Раней на аўкцыён выстаўлялі клюшку кіраўніка Беларусі Лукашэнкі. Яе прадалі за больш як Br 75 млн. Грошы перададзеныя дабрачыннай арганізацыі «Каманда “Крылы Анёлаў”», якая дапамагае дзецям з цяжкай інваліднасцю і іх бацькам займацца спортам.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў