LED-асвятленне. Эканомія і міфы


Ужо ў гэтым годзе ўрад абяцаўся выставіць беларусам 100% – вы рахунак за электраэнергію. У барацьбе з коштамі дапамогуць LED-тэхналогіі.

[vc_single_image image=”368094″ img_size=”large”]

Збіраць з насельніцтва 100 % выдаткаў на электраэнергію – планавалі распачаць да канца пяцігодкі. Балючы для беларусаў пункт уключылі ў спіс «Накірункаў развіцця галіны энергаашчаджэння 2011-2015». Калі дзяржава ашчаджае на насельніцтве, то мы – можам ашчадзіць на ўжыванні. Пры гэтым ніхто не прапаноўвае вам сядзець упоцемку. Зірнем, што ўяўляюць лямпачкі, да якіх мы прызвычаіліся і выcветлім, з якімі жыць танней.

Лямпа напальвання

У Беларусі дагэтуль іх прадукуюць. Да прыкладу, краіны Еўразвязу адмовіліся вырабляць традыцыйныя лямпачкі яшчэ ў 2012-ым годзе. Айчынныя ж вытворцы не спыняюцца ды падкрэсліваюць галоўную перавагу: «Святло лямпы напальвання па свайму спектру найбольш блізкае да спектру сонечнага святла». І гэта праўда. Свой прыродны колер, святло – гэтая лямпачка аддае шчодра. Але ж каля 80 % рэсурсу – марнуе на напальванне, і толькі рэшту – на асвятленне.

[vc_single_image image=”368038″ img_size=”large”]

Каштуе Iskra 25W, 230V, цокаль E14 – адно Br 6 200.

Лямпа люмінесцэнтная

У кватэрах і арганізацыях найчасцей выкарыстоўваюць люмінесцэнтныя лямпачкі. Бо тэрмін прыдатнасці яны маюць даўжэйшы і аддаюць менш цяпла. У інструкцыі да люмінесцэнтнай энергаашчаднай лямпачкі так і напісана – «Выкарыстоўваць замест лямпаў напальвання».

[vc_single_image image=”368033″ img_size=”large”]

Каштуе Volta 11W, 230V, цокаль-E14 – Br 45 500.

Лямпа светладыёдная

Гэта выбар далёка бачлівых спажыўцоў – кажуць нам вытворцы. Святло LED зрабілася яскравым, моцным і больш танным. Да таго ж – мае шмат адценняў і можа быць кіраваным пры дапамозе адпаведных кампютарных праграм.

[vc_single_image image=”368035″ img_size=”large”]

Каштуе X-Flash 220V (43545), 13W, 1100lm, 3000K – Br 208 000.

«Гэты паўправаднік, які цяпер стаіць у святладыёдных лямпах, атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў 2014 годзе. Зразумела што гэта прарыў, бо пасля гэтага святло зрабілася вельмі перспектыўным. Я толькі за LED, апроч рэдкіх выключэнняў», – кажа фатограф Аляксандр Жарнасек, – «Святладыёдныя свецяць у адзін бок, а лямпы напальвання сфераю. І светладыёдныя, і газаразрадныя – нават мінімальныя – занадта яскравыя. Таму іх не заўжды можна замяніць. Не зробіш з іх такое начное рамантычнае святло», – кажа фатограф Аляксандр Жарнасек.

Рэшта прэтэнзіяў, якую сустракаеш сярод спажыўцоў святла, не знайшла абгрунтавання.

Міф першы – святладыёды зашмат каштуюць

І так і не. Скарыстаўшыся адным з калькулятараў энергаашчаджэння (напрыклад http://www.verbatim.ru/ru/led/calculator/), можна палічыць, колькі сродкаў ашчадзіце, карыстаючыся з асвятлення LED. На «Этапе 4» не забудзьцеся пазначыць свой тарыф на святло. У сярэднім, эканомія складае 45-55 % цягам усяго тэрміну ўжывання. Першую траціну тэрміну выкарыстання (1-4 гады) лямпа будзе адбіваць свой кошт, рэшту часу – будзе ашчаджаць вашыя грошы.

Сярэдні тэрмін прыдатнасці LED-свяцільні – 60 тыс гадзінаў, што ў 50 разоў больш чымся ў лямпы напальвання і ў 12 разоў больш, чымся ў люмінесцэнтнай канкурэнткі.

Міф другі – святладыёдныя лямпы шкодзяць здароў’ю

Гэта ня так. Яны не ўтрымліваюць шкодных рэчываў, як ртуць і свінец, а таксама не вылучаюць ультрафіялетавага прамення і не мігацяць, таму не ўплываюць адмоўна на зрок і скуру.

Міф трэці – LED дае «халоднае» святло

Сучасная лямпа можа быць любога колеру і адцення паводле шкалы RGB – ад цёплага хатняга святла да неймаверна яскравага спектру колераў, якія цяпер выкарыстоўваюць на стадыёнах, у канцэртных залах, клубах і рэстарацыях. Ліхтары на вуліцах эканомных гарадоў ужо LED. Вытворцы гадзіннікаў, камера назірання, тэлевізараў, прамысловага абсталявання, аўтамабіляў – масава пераходзяць у свет не новай, але адноўленай і ўсё больш даступнай тэхналогіі.

Даследаваннямі і вытворчасцю ледавых лямпаў займаюцца і ў Беларусі. Але пакуль – гэта не стварэнне прадукту з нуля, а зборка і дапрацоўка з ужо гатовых дэталяў. У 5-гадовую праграму энергаашчаджэння гэтыя прадукты таксама ўвайшлі, хоць пакуль і ў нязначным аб’ёме. Агулам з бюджэту, праз крэдыты ды інвестыцыі ў галіну накіравалі каля $ 8,6 млрд., вядома – не толькі на святло.

Пракантраляваць, як грашыма кіруе дзяржава – не дамо рады. Але пацікавіцца, колькі рэсурсаў спажываем мы самыя, можна праз інтэрнэт. Да прыкладу, на старонцы http://www.technopark.by/iccee/calculator

Юлія Цяльпук, belsat.eu

Стужка навінаў