Леанід Злотнікаў: Расея ваюе з каштоўнасцямі Захаду, яе эканоміка будзе пагаршацца


Як адаб’ецца на Расеі магчымае адключэнне ад міжбанкаўскай сістэмы SWIFT?

У працяг санкцыяў Расею могуць адключыць ад міжбанкаўскай сістэмы SWIFT. Якія наступствы гэта прынясе і які можа быць адказ нашага ўсходняга суседа? Журналістка «Белсату» Таццяна Уласенка паразмаўляла пра гэта з эканамістам Леанідам Злотнікавым.

Леанід Злотнікаў: Сістэма SWIFT звязвае практычна ўсе банкі свету. Яна забяспечвае вельмі хуткі перавод грошай. Адключэнне выклікае запавольванне працы эканомікі, што практычна адаб’ецца зніжэннем прыбытку ад экспарту. Гэта будзе яшчэ большае зніжэнне валютных паступленняў у Расею нават у параўнанні з тым, што адбываецца сёння. Сюды накладваюцца дадаткова і дзейсныя фінансавыя санкцыі, якія часткова запаволілі паступленне валюты ў Расею. І таксама дадаецца зніжэнне цэнаў на нафту і нафтапрадукты, а расейскі бюджэт на 55-60 % напаўняецца ад усялякіх даходаў ад вытворчасці і экспарту нафты і нафтапрадуктаў.

Цалкам размову можна глядзець у сённяшнім выданні праграмы «Свет» (на відэа з 04:11).

Стужка навінаў