Леанід Заіка: Дырэктары беларускіх прадпрыемстваў думаюць, дзе б нешта ўкрасці


За што КДБ насамрэч затрымаў кіраўнікоў машынабудаўнічых прадпрыемстваў: МТЗ, МАЗу, БелАЗу, «Гомсельмашу»?

Эканаміст Леанід Заіка адзначыў, што ўсе кіраўнікі беларускіх прадпрыемстваў ведаюць, што могуць аказацца ў турэмнай камеры. «Я думаю, што цяпер затрыманні звязаныя з тым, што занадта кепскія справы на прадпрыемствах, таму трэба шукаць вінаватых. Дырэктары самі па сабе не сваволяць з карупцыйнымі схемамі. Гэта робяць іх намеснікі, кіраўнікі дэпартаментаў. Я сам ведаю выпадак, калі на вялікім прадпрыемстве кіраўніком вялікай службы стаў мой стары калега. Дырэктар яму сказаў: «Давай, зарабляй грошы – палову табе, палову мне», – адзначыў эканаміст.

Паводле яго, у адрозненне ад расейскіх калег беларускія дырэктары і галоўныя інжынеры – жабракі. У Расеі кіраўніцтва прадпрыемстваў некалі паўдзельнічала ў прыватызацыі ды стала мільянерамі. У беларускіх дырэктараў заробкі не такія і вялікія, таму яны шукаюць, «дзе б нешта ўкрасці».

Больш – у відэакаментары.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў