Леанарда Дыкапрыё атрымае ад якутаў «Оскар»


Шчодрыя жыхары Сібіры сабралі на статуэтку для галівудскага актора паўтары кілаграмы срэбра і золата.

Да адной з галоўных падзей у кінаіндустрыі застаюцца лічаныя дні. Лепшых з лепшых абяруць у ноч з нядзелі на панядзелак у Лос-Анджэлісе.

Адна з галоўных інтрыг на фоне расісцкага скандалу – ці атрымае прыз герой «Тытаніка».

Зрэшты, ужо вядома, што своеасаблівага «Оскара» амерыканцу прэзентуюць якуцкія кінааматары. У рамках праекту «Оскар для Леа» прыхільнікі актора сабралі амаль паўтара кілаграма каштоўных металаў для вырабу статуэткі.

Народная ўзнагарода будзе называцца «Гаварашчы з зоркамі» і мець выгляд мангалоіда, які глядзіць у неба і трымае рытуальны якуцкі посуд – чарон. Скончыць статуэтку да пятніцы паабяцалі два мясцовых скульптара.

Засталося толькі вырашыць, як перадаць яе за акіян.

Леанарда Дзі Капрыа вядомы ролямі ў фільмах «Тытанік», «Адступнікі», «Пачатак», «Крывавы дыямент», «Воўк з Уол-Стрыт» ды многіх іншых. На працягу сваёй карʼеры яго пяць разоў намінавалі на «Оскар», але гэтак ні разу і не прысудзілі ўзнагароду акадэміі.

Дарэчы, беларусы жывой трансляцыі цырымоніі ўручэння прэміі на нацыянальных каналах не пабачаць. Прадстаўнікі беларускага тэлебачання канстатуюць – задорага і праз розніцу ў часе ў трансляцыі вельмі маленькі рэйтынг.

Бяздонны інтэрнэт вам у дапамогу.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары