Леў Марголін: Смерць кіраўніка Total не прывядзе да зменаў на нафтавым рынку


Смерць кіраўніка Total не прывядзе да зменаў на нафтавым рынку, упэзнены эканаміст Леў Марголін.

Паводле эксперта, гэта не тая падзея, якая можа ўздзейнічаць на кошты.

«Можа зменіць на паўгадзіны, не больш. Гэта біржавы тавар. Часцей за ўсё на яго заключаюцца кантракты з адтэрміноўкай. Тым больш, што гэта прэзідэнт, высокі чыноўнік, але наёмны чыноўнік. Тыя, хто валодае акцыямі, збяруцца і прызначаць новага прэзідэнта».

Лёгкаматорны самалёт Falcon, на борце якога знаходзіўся Крыстоф дэ Маржэры і яшчэ тры чалавекі, разбіўся ў ноч на аўторак 21 кастрычніка. Паводле Следчага камітэта Расейскай Федэрацыі, кіроўца снегаўборачнай машыны, у якую ўрэзаўся невялікі лятак на ўзлётнай паласе, быў п’яны. Аднак паводле адваката кіроўцы снегаўборачнай машыны Уладзіміра Мартыненка, мужчына мае праблемы з сэрцам і ўвогуле не спажывае алкаголю, паведамляе lenta.ru.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў