Лазоўскі з СІЗА: Вальтэр казаў, што трэба трапіць у турму, каб зразумець Свет


Міраслаў Лазоўскі піша да нявесты Святланы з СІЗА КДБ. Ён перадае прывітанні і дзякуе ўсім, хто прапанаваў дапамогу. 

Фота nn.by

Ліст Міраслава датаваны 5 красавіка, у якім ён паведамляе пра тое, што яму нічога не трэба із ежы.

Дарэчы, атрымаў 2 пераводы, на 4 і 40 рублёў. Папярэдзь, калі ласка, што мне няма тут куды іх транжырыць. Папера для прыбіральні і сшытак для пісьма столькі не каштуюць.

Зняволены кажа, што кормяць добра. І ён намагаецца скінуць вагу, «каб не дабіць артрозныя калені». 

Міраслаў у лісце дбае пра цётухну Марыю. Ёй маняць, што Лазоўскі з’ехаў у камандыроўку. Але ён разумее, што рана ці позна патрэбна будзе сказаць жанчыне праўду.

Толькі б не памерла старушка, – хвалюецца зняволены.

Таксама адзін з лідараў колішняга Белага легіёну, арганізацыі, якая распалася 12 гадоў таму праз увядзенне крымінальнай адказнасці за дзейнасць ад імя незарэгістраваных арганізацыяў, кажа:

Стары разумны Вальтэр недарма казаў, што трэба патрапіць у турму, каб зразумець Свет. 

Але нічога!, – бадзёра працягвае Лазоўскі, – Як-небудзь ды будзе! 

Міраслаў Лазоўскі — адзін з лідараў колішняга «Белага легіёна», адзін з першых, каго арыштавалі 21 сакавіка па справе «падрыхтоўкі масавых закалотаў». Лазоўскі каля 19.00 выехаў з офісу ЗБС «Бацькаўшчына» і дадому не вярнуўся. 

Рэверсіўная хада падзеяў, якая аднаўляецца штотыдзённа

ВД, паводле nn.by

Стужка навінаў