Лавіна накрыла групу гарналыжнікаў у італьянскіх Альпах


Monte Canin - Sella Nevea. (Alpi Giulie). Фота ansa (foto Pierluigi Franco)

Лавіна накрыла групу гарналыжнікаў на перавале Сэла Няве ў італьянскіх Альпах. Пра гэта ў суботу, 4 лютага, паведамляе ANSA.

Пад снежнымі заваламі апынуліся ад шасці да сямі чалавек. Выратавальнікам удалося дастаць дваіх пацярпелых. Адзін з іх атрымаў нязначныя пашкоджанні ногі, другі знаходзіцца ў крытычным стане.

Група гарналыжнікаў складалася з васьмі чалавек. Усе – грамадзяне Італіі, з адміністратыўнага цэнтру Фрыулі.

ВД, паводле ansa.it

Глядзі таксама
Каментары