Лаўрэатамі прыміі імя Ежы Гедройца сталі Лявон Тарасэвіч і Анджэй Суліма Каміньскі


4 снежня ў Варшаве адбылося ўрачыстае ўручэнне прэміі імя Ежы Гедройца. Сёлета журы абрала двух лаўрэатаў – беларуса з Падляшша Лявон Тарасэвіч і гісторыка, прафесара каталіцкага універсітэту Джорджтаўн у Вашынгтоне Анджэй Суліма Камінскі.

Мастак Лявон Тарасэвіч узнагароджаны «за нястомную працу для агульнага дабра, ўшанаванне памяці пра гісторыю Вялікага княства Літоўскага, вялікі ўклад у развіццё Польшчы ў свеце як краіны многіх народаў, культур і рэлігіяў».

Ён бярэ актыўны ўдзел у жыцці беларускае дыяспары ў Польшчы. З’яўляецца адным з заснавальнікаў штогадовага беларускага фэсту «Басовішча». Супрацоўнічае з Варшаўскай галерэяй Фоксаль, Познанскай галерэяй Эго, а таксама зь Любельскай галерэяй Белая. Выкладае ў Варшаўскай Акадэміі мастацтва. Выставы Тарасэвіча адбываліся ў Варшаве, Нью-Ёрку, Мілане, іншых гарадах.

Прэмія імя Ежы Гедройца, народжанага ў Менску легендарнага рэдактара парыжскага часопісу «Культура», прызначаецца за заслугі перад нацыянальнымі інтарэсамі Польшчы, асабліва за падтрыманне добрых кантактаў з народамі Усходняй Еўропы. Узнагароду Гедройца заснавала рэдакцыя газеты «Rzeczpospolita» у 2001 годзе, у першыя ўгодкі ягонай смерці.

 

ІІ/ДР, belsat.eu

Стужка навінаў