Латвія ўзмацніць мяжу з Беларуссю і Расеяй


Балтыйская краіна патрабуе 15 млн еўра, каб зрабіць мяжу больш надзейнай.

Для рэалізацыі праекту, пра які распавёў міністр унутраных справаў Рыхардс Казлоўскіс, спатрэбіцца 15 млн еўра. З яго дапамогай палепшыцца хуткасць рэагавання латвійскай памежнай службы, лічыць міністр. Асаблівую ўвагу надзейнасці межаў Латвія надае на фоне ўкраінскага крызісу, адзначае Deutsche Welle.

Да таго ж праект дазволіць Латвіі змагацца з парушальнікамі мяжы, колькасць якіх увесь час расце.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў