Латвія святкуе Дзень незалежнасці – па Рызе можна ездзіць бясплатна


Бясплатны грамадскі транспарт транспартнікі зарганізавалі, каб жыхарам і гасцям гораду было зручна перасоўвацца паміж месцамі імпрэзаў.

Сёння паўночная суседка Беларусі адзначае Дзень абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі – у сувязі з 99-і ўгодкамі абвяшчэння «Акту аб незалежнасці» 18 лістапада 1918 года.

Грамадскі транспарт у сталіцы Латвіі – трамваі, тралейбусы і аўтобусы – сёння будзе бясплатным.

У сувязі са святам Аляксандр Лукашэнка скіраваў тэлеграму прэзідэнту Латвіі Раймандсу Вэёнісу.

У ёй Лукашэнка выказаў надзею на далейшае актыўнае развіццё супрацы ў двухбаковым і агульнаеўрапейскім напрамках у інтарэсах жыхароў дзвюх краін, бяспекі і дабрабыту ў рэгіёне.

«Кіраўнік Беларусі адзначыў канструктыўны характар добрасуседскіх беларуска-латвійскіх адносін, якія грунтуюцца на прынцыпах партнёрства і ўзаемнай павагі», – падае прэзідэнцкая прэс-служба.

ДД

Стужка навінаў