Латвія абірае парламент


Перамагчы ў выбарах можа прарасейская партыя «Згода».

У выбарах бяруць удзел 13 партыяў. На 100 месцаў у латвійскі сейм прэтэндуюць больш за тысячу чалавек.

Як адзначае радыё «Эхо Москвы», перамогу можа атрымаць партыя «Згода», што мае падтрымку расейскамоўных жыхароў краіны. Згодна з апытаннямі, за яе збіраюцца прагаласаваць 17% выбаршчыкаў. «Згода» робіць акцэнт на развіцці стасункаў з Расеяй. Падчас візіту ў Маскву мэр Рыгі Ніл Ушакоў, які ўваходзіць у «Згоду», заявіў, што «самае лепшае для Латвіі – прэзідэнт Уладзімір Пуцін».

У той жа час за правацэнтрысцкае «Адзінства» могуць прагаласаваць 13-20% латвійцаў. «Адзінства» абяцае павялічыць выдаткі на абарону дзяржавы і забяспечыць доўгатэрміновую прысутнасць сілаў НАТО на яго тэрыторыі.

Эксперты мяркуюць, што месцы ў парламенце могуць атрымаць прадстаўнікі партыяў «Саюз зялёных сялянаў», «Ад сэрца – Латвіі» і аб’яднання «Усё для Латвіі!» – «Айчыне і вольнасці».

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў