У канцы верасня латвійскія мытнікі правядуць папераджальную забастоўку


Беларусам, якія збіраюцца ў Латвію, можа спатрэбіцца дадатковы час на перасячэнне мяжы.

Супрацоўнікі мытні Службы дзяржаўных прыбыткаў Латвіі з 27 па 30 верасня правядуць у пунктах мытнага кантролю чатырохгадзінную папераджальную забастоўку.

Пра гэта паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі са спасылкай на агенцтва «LETA».

Плануецца, што ў забастоўцы возьмуць удзел 278 мытнікаў. Старшыня праўлення незалежнага прафсаюзу латвійскіх мытнікаў Эдгар Мазулс у якасці прычыны забастоўкі называе няздольнасць ураду Латвіі цягам 10 гадоў прыняць канцэпцыю пенсіяў па выслузе для супрацоўнікаў органаў бяспекі.

Прафсаюз папярэджвае, што ў дзень забастоўкі хуткасць афармлення дакументаў на мяжы запаволіцца, як і хуткасць перасячэння мяжы, што павінныя ўлічваць усе вандроўнікі і перавозчыкі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў