Латвійская журналістка Інга Спрынге: Расея выкарыстоўвае балтыйскія НДА як пераезны цырк


Сузаснавальніца «Балтыйскга цэнтру» следчай журналістыкі і суаўтарка фільму «Генеральны план. Нябачная вайна Расеі за ўплыў у Еўропе» Інга Спрынге распавяла «Белсату» пра новы фільм ды расейскую прапаганду ў краінах Балтыі.

Пра што распавядае ваш фільм?

– Фільм складаецца з трох асобных частак. Агулам мы аналізавалі, як Расея пашырае свае інтарэсы ў Балтыцы і ў Еўропе. У гэтым фільме канкрэтна мы аналізавалі, як дзяржаўнае фінансаванне Расеі ідзе на недзяржаўныя арганізацыяў у Балтыйскіх краінах, хто працуе ў гэтых арганізацыях і што канкрэтна яны робяць. Іх выкарыстоўваюць як пераезны цырк, калі яны патрэбныя Расеі ў Крыме, ці ў Латвіі, ці яшчэ дзе-небудзь. Другая тэма – пра працу медыяў, пра прапаганду ў медыях. А трэцяя тэма аб тым, як працуюць расейскія палітыкі. Напрыклад, у Латвіі ёсць адзін палітык – Таццяна Жданок – яе выбралі на чальца Еўрапарламенту пры дапамозе расейскіх тэлеканалаў. Цяпер яна падтрымлівае Расею ў Еўропе.

Хачу запытаць пра СМІ, якія дзейнічаюць ад імя Расеі. Як дзейнічаюць і ці была нейкая змена цягам апошніх гадоў?

– Расейская прапаганда дзейнічала тут увесь час. Яна проста не была настолькі заўважнай, ёй не надавалі столькі ўвагі, таму што нічога канкрэтнага ў сувязі з ёй не адбывалася. Але пасля Крыму людзі пачалі звяртаць на гэта ўвагу, прапаганда стала больш моцнай. Тое, як расейская прапаганда працуе ў медыях, галоўная мэта яе – стварыць фон, гэта можна параўнаць з туманам. Я маю на ўвазе, што няма нейкага канкрэтнага пасылу, але яна стварае некалькі версіяў таго, што адбываецца. Расейскія медыі і раней паказвалі па некалькі версіяў адносна падзеяў, якія тады адбываліся. Яны давалі гледачу некалькі варыянтаў таго, што адбылося, каб людзі заблыталіся і не зразумелі, што насамрэч адбылося. У такім выпадку людзі думаюць – «ну добра, напэўна праўда – недзе пасярэдзіне паміж тым, што распавядаюць розныя крыніцы». Альбо што «праўды мы не ведаем, і ніхто не ведае». Але ж насамрэч праўда ёсць, і яна адна. І адбываюцца расследаванні, якія паказваюць, што адбылося. Аднак бэкграўнд, створаны медыямі, настолькі магутны, што ў рэшце людзі не вераць нікому. Так што галоўная мэта прапаганды – стварыць гэткую няпэўнасць, стварыць некалькі версіяў таго, што магло адбыцца ў розных сітуацыях.

Як можна адрозніць прапагандысцкія фільмы ад незалежных, ці ёсць незалежныя медыі ў наш час?

– Цяпер вядуцца шмат дыскусіяў пра закрыццё «Россия сегодня» у некалькіх краінах. Галоўныя прыхільнікі гэтага заяўляюць, што RT – гэта не сродак масавай інфармацыі, не расейскі сродак масавай інфармацыі. Гэта чысты інструмент прапаганды. Гэта азначае, што яны спрабуюць сфармаваць погляды людзей. Яны таксама выкарыстоўваюць непраўдзівую інфармацыю, у адрозненні ад заходніх медыяў, якія ўсцяж падпарадкоўваюцца правілам журналістыкі, такім як запытаць і другі бок, пашукаць факты. Напрыклад, тая ж RT выкарыстоўвае слоган «Мы прапануем вам іншы пункт гледжання». Аднак яны не падпарадкоўваюцца гэтым правілам. І гэта мы кажам людзям: калі вы слухаеце сродак масавай інфармацыі, аналізуйце, адкуль узяліся факты. Ці з надзейных крыніцаў, хто – эксперты? У нашым фільме мы таксама паказваем, што ёсць асобы, якія працуюць у спансараваных Расеяй пазадзяржаўных арганізацыях, але таксама выступаюць на RT у якасці экспертаў. Я забыла прозвішча аднаго паляка, якога некалькі месяцаў таму арыштавала польская паліцыя. Ён дзейнічаў на карысць Расеі, магчыма, быў расейскім шпіёнам. Аднак бэкграўнд, створаны медыямі, настолькі магутны, што ў рэшце людзі не вераць нікому. Так што галоўная мэта прапаганды – стварыць гэткую няпэўнасць, стварыць некалькі версіяў таго, што магло адбыцца ў розных сітуацыях.

У якіх краінах асабліва актыўная расейская прапаганда?

Людзі часта думаюць, што гэта толькі праблема краінаў Балтыі. Кшталту, таму што ў нас шмат расейцаў. Насамрэч, у Балтыцы, магчыма, прапаганда больш заўважная. Бо ў Эстоніі і Латвіі шмат расейцаў і эфект прапаганды відаць лепш. Але нядаўнія даследаванні ў Латвіі на конт таго, наколькі эфектыўныя расейскія медыі, паказваюць, што каля паловы расейцаў, што жывуць у Латвіі, мяркуюць, што канфлікт ва Украіне пачаўся праз заходнія краіны, а латвійцы думаюць, што – праз Расею, што Расея стала галоўнай сілай, што пачала канфлікт. Так што мы бачым наступствы. Але таксама мы бачым, што людзі ў заходнееўрапейскіх краінах становяцца ўсё больш свядомымі адносна таго, што адбываецца. Напрыклад, гэты скандал у Нямеччыне, калі, зноў-такі, RT паказала расейскую дзяўчыну, якую нібыта згвалціў мігрант. Аднак пасля аказалася, што гэта няпраўда. Што гэта ўсё выдуманае. Цяжка вымяраць, аднак гэта бачна, што людзі пачынаюць сімпатызаваць Расеі ў іншых краінах. І гэта таксама эфект уплыву расейскіх медыяў і прапаганды.

Гутарыла Марына Вашкевіч belsat.eu

Стужка навінаў