Латарэя «Еўраопту»: машыну выйграў хлопец, які сядзіць у СІЗА за ўгон аўтамабіля


19-гадовы Канстанцін (жыхар Менску), які цяпер знаходзіцца ў СІЗА па падазрэнні ва ўгоне аўтамабіля, выйграў адзін з аўтамабіляў «Hyundai Creta» у чарговым туры латарэі гандлёвай сеткі «Еўраопт». Пераможцаў аб’яўлялі ў Менску.

Арганізатары высвятляюць абставіны сітуацыі, каб вызначыць, каму будзе ўручаны прыз (паводле ўмоваў гульні, прыз трэба забраць асабіста).

Паводле дзяўчыны Канстанціна, ён з кастрычніка знаходзіцца ў следчым ізалятары. Пакуль ключы ад аўто застаюцца ў арганізатараў.

Падчас розыгрышу прызоў 6-га тура было абвешчана, што ўладальнікам галоўнага прыза – «Audi А4» – стаў жыхар пасёлку Калодзішчы пад Менскам. У момант уручэння аўтамабіля высветлілася, што пераможца – грамадзянін РФ і не мае дазволу на жыхарства ў Беларусі. У выніку права на атрыманне аўтамабіля перайшло да іншага ўдзельніка латарэі.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў