Ларысу Шчыракову пакаралі штрафам за стрым для «Белсату»


Суд Гомельскага раёну пакараў журналістку Ларысу Шчыракову штрафам у памеры 35 базавых велічынь (805 рублёў) за «парушэння заканадаўства аб СМІ» (арт. 22.9 КаАП).

Падставай для складання адміністратыўнага пратаколу супраць Шчыраковай стала яе праца на мітынгу 1 траўня ў Гомлі, адкуль яна вяла стрым для «Белсату». Пры гэтым сам мітынг быў дазволены мясцовымі ўладамі.

Пасля мітынгу 1 траўня Ларыса Шчыракова была затрымана супрацоўнікамі міліцыі. Журналістка правяла больш за гадзіну ў Чыгуначным РАУСе, дзе на яе быў складзены пратакол за парушэнне закона аб СМІ.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў