Лапці ды матрошкі... Як прадстаўляюць Беларусь на кірмашы ў Варшаве?


У польскай сталіцы ў перыяд калядных святаў ладзяцца адмысловыя кірмашы, на якіх прадаюць рэгіянальныя прысмакі ды сувеніры. А што прывезлі на продаж з Беларусі? Можна толькі дзівіцца, дый годзе.

Адзін з калядных кірмашоў месціцца ў Варшаве ў старой частцы гораду – пад гарадскімі мурамі, недалёка ад Каралеўскага замку. На кірмашы можна паспытаць гарачага віна са спецыямі, паласавацца калядным пернікам ці венгерскім пірагом з карыцай.[/vc_column_text][vc_single_image image=”77031″ img_size=”large”][vc_column_text]Для гурманаў – смажаны авечы сыр «асцыпак» ад польскіх горцаў; літоўскі жытні хлеб, спечаны на аеры; мёд, кіндзюк ды вяндліны з Літвы і шмат чаго іншага. Традыцыйны для польскай вёскі пачастунак – лусту хлеба са шмальцам і квашаным агурком – расхопліваюць з прылаўка за лічаныя хвіліны.

Глядзіце яшчэ >>> Святочны кірмаш у Горадні і Львове: у чым розніца? Фотапараўнанне[/vc_column_text][vc_single_image image=”77035″ img_size=”large”][vc_column_text]Літоўскі мёд[/vc_column_text][vc_column_text]Для тых, хто яшчэ не прыдбаў святочных падарункаў, – цэлы россып вырабаў з натуральных матэрыялаў: драўляныя лялькі, свечкі з воску, ваўняныя кашалькі ды шкарпэткі, рознакаляровыя шкляныя цацкі ды гэтак далей. Побач каваль куе падковы, якія яшчэ цёплымі можна купіць «на шчасце».[/vc_column_text][vc_single_image image=”77019″ img_size=”large”][vc_column_text]Авечы сыр з гораў – «асцыпкі»[/vc_column_text][vc_single_image image=”77015″ img_size=”large”][vc_single_image image=”77011″ img_size=”large”][vc_column_text]Сярод гандляроў ёсць і беларусы – маладзён і жанчына, якія прадстаўляюць праваслаўны манастыр святой Лізаветы ў Навінках пад Менскам. Іх крамку можна пазнаць па скарбонцы для ахвяраванняў з надпісам «Minsk, Belarus».[/vc_column_text][vc_single_image image=”76975″ img_size=”large”][vc_column_text]Беларусы стараюцца размаўляць па-польску, і ў жанчыны выходзіць даволі добра. Маладзёну ж не хапае польскіх словаў, таму ён часта звяртаецца да беларускай мовы: «чарга», «не хапае», «шмат»… Гэта, паводле яго, мае спрасціць камунікацыю з палякамі. Паміж сабою прадаўцы размаўляюць аднак па-расейску.[/vc_column_text][vc_single_image image=”76983″ img_size=”large”][vc_column_text]Відаць, што беларусы добра падрыхтаваліся да паездкі ў Польшчу – кожнаму пакупніку яны даюць улёткі з інфармацыяй на польскай мове пра манастыр святой Лізаветы ды з нумарам банкаўскага рахунку для грашовых ахвяраў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”76999″ img_size=”large”][vc_column_text]На прылаўку ў прадстаўнікоў манастыра – матрошкі самых разнастайных памераў, лялькі ў какошніках ды драўляныя цацкі ў выглядзе цэркваў, якія вельмі нагадваюць царкву Васіля Блажэннага ў Маскве. Сярод тавараў, якія прадаюць беларусы, – хатнія тапкі, плеценыя з лазы ў выглядзе лапцяў, а таксама вышываныя фартушкі, аднак дарэмна шукаць на іх беларускія ўзоры, – на фартухах зноў матрошкі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”77039″ img_size=”large”][vc_single_image image=”77007″ img_size=”large”][vc_column_text]Пытаюся ў прадавачкі, ці ёсць у продажы беларускія іконы. «У нас усе іконы беларускія», – адказвае жанчына. Прыглядаюся бліжэй: ёсць абраз Тройцы Андрэя Рублёва, выява Маці Божай Казанскай… Цікаўлюся, а ці ёсць абраз Маці Божай Жыровіцкай, якую ўшаноўваюць праваслаўныя беларусы. Гандлярка паціскае плячыма: «Ёсць ікона і Жыровіцкай, недзе была, але трэба шукаць. Цяпер не знайду».

Глядзіце яшчэ >>> Як у Рыме згадваюць беларускі выган ды пастухоў[/vc_column_text][vc_single_image image=”76991″ img_size=”large”][vc_column_text]Няўжо ў Беларусі няма ніякіх рэгіянальных прадуктаў, каларытных вырабаў народных майстроў, якія можна было б прывезці ды паказаць у Варшаве? Атрымліваецца, што пакуль з Менску за заходнюю мяжу вязуць прадаваць «русский мир» з матрошкамі, лапцямі ды какошнікамі. Добра, што пакуль гэта толькі цацкі. Аднак, калі прадаюць, значыць ёсць і попыт?

Віктар Шукеловіч, belsat.eu

Стужка навінаў