Лагатып ЧС па футболе ў Расеі можа быць створаны ў стылі Шагала і Малевіча


Генеральны сакратар Расейскага футбольнага саюзу апісаў, якім ён бачыць лагатып чэмпіянату свету па футболе 2018 года.

«Магчыма, мой варыянт падасца камусьці незвычайным. Вядома, гэта можа быць нешта, што ўжо ўкаранілася ў расейскай свядомасці, накшталт мішкі. Але я мыслю нетрывіяльна, і маё меркаванне рэдка супадае з мэйнстрымам. У мяне ў галаве ўзнікаюць нейкія абстрактныя вобразы ў стылі Шагала і Малевіча, але наўрад ці гэта нармальна ўспрымуць людзьмі. Так, я б прапанаваў пашукаць нешта з Шагала», – сказаў генсакратар Расейскага футбольнага саюзу Анатоль Вараб’ёў.

Афіцыйны лагатып чэмпіянату свету па футболе 2018 года будзе прадстаўлены 28 кастрычніка.

ЗК, belsat.eu, паводле championat.com

Стужка навінаў