«Не ламайце рукі!». Лябедзька 15 хвілінаў вёў трансляцыю з міліцэйскага ўчастку


У Маладзечне пасля акцыі «дармаедаў» затрымалі некалькі апазіцыйных актывістаў.

Пасля «Маршу недармаедаў» у Маладзечне невядомыя затрымалі лідара АГП Анатоля Лябедзька, які ў гэты момант вёў онлайн-трансляцыю на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку». Лябедзька паклаў тэлефон у кішэню, дзякуючы чаму цяпер можна паслухаць, як праходзяць затрыманні апазіцыйных актывістаў.

Апроч Лябедзькі пасля акцыі міліцыя затрымала сустаршыню БХД Віталя Рымашэўскага, старшыню руху «За свабоду» Юрася Губарэвіча, сацыял-дэмакрата Алеся Абрамовіча, актывістку БХД Вольгу Кавалькову і журналіста БелаПАН Сяргея Каралевіча, а таксама некалькі актыўных дэманстрантаў.

Вольга Кавалькова паведаміла, што суды над актывістамі пройдуць сёння.

У Маладзечна прыехала Ганна Канапацкая, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў, чалец АГП.

 

Раніцай у Менску затрымалі Змітра Дашкевіча. Падчас затрымання актывіст «Маладога фронту» таксама вёў стрым на «Фэйсбуку».

ДД

Глядзі таксама
Каментары