Лабадзенка vs АЗС: У Беларусі нельга трансляваць тэлеканал «Россия 24»


У жніўні журналіст пасварыўся з дырэктарам запраўкі United Company пад Стоўбцамі. Прычынай стала адмова супрацоўніка дадзенай запраўкі пераключыць расейскі канал на любы беларускі праз тое, што дырэктар Віталь Кулак патрабуе трансляваць толькі гэты канал.

Лабадзенка напісаў у кнігу скаргаў, звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі, Міністэрства сувязі, да галоўнага ідэолага Стаўбцоўскага райвыканкаму, а таксама патэлефанаваў Кулаку.

Аказалася, што паказваць «Россию 24» нельга не толькі на запраўцы, але ўвогуле ў Беларусі. Такі адказ Лабадзенку прыйшоў ад намесніцы начальніка ўпраўлення электронных СМІ Надзеі Бельскай. Чыноўніца перадала зварот у Міністэрства ўнутраных спраў.

1-kovie

У Мінінфармацыі патлумачылі, што трансляваць электронныя СМІ мае права толькі той, хто ўнесены ў спецыяльны рэестр Мінінфармацыі і заключыў дамову на трансляцыю з канкрэтным каналам. Запраўкі ў гэтым рэестры няма.

То бок, United Company не можа паказваць не толькі «Россию 24», а практычна любы канал. Паводле беларускіх законаў, у грамадскім месцы можна ўключаць толькі дзевяць каналаў з так званага «сацыяльнага пакета». У іх ліку – «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3», «Беларусь 5».

«Россия 24» няма ў спісе 209 замежных каналаў, дазволеных для распаўсюду на тэрыторыі Беларусі. За асабістае карыстанне вас наўрад ці аштрафуюць, але за публічную трансляцыя могуць пацягнуць да адказнасці.

Лабадзенка збіраецца падаць у суд на Кулака – за трансляванне канала і за адказ на беларускамоўны зварот у кнізе скаргаў па-руску. Агулам дырэктар запраўкі можа атрымаць штраф ад Br 504 да Br 1470.

ДР belsat.eu паводле nn.by

Глядзі таксама
Каментары