Kyky.org заблакавалі з падачы Дыянава


Міністэрства інфармацыі паведамляе пра абмежаванне доступу да сайта Kyky.org праз распаўсюд інфармацыі, якая «здольная нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

Імаверна, што гаворка ідзе пра тэкст «Подзвіг аднаго – заўсёды злачынства іншага», які прысвечаны Другой сусветнай вайне.

14 чэрвеня прарасейскі актывіст Вячаслаў Дыянаў змясціў на сваім профілі скрыншот дакументу. Гэта адказ з Міністэрства інфармацыі пра разгляд звароту адносна згаданага тэксту.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

18 чэрвеня Міністэрства інфармацыі абвесціла пра абмежаванне доступу да сайта Kyky.org. «У шэрагу публікацыяў, што змешчаныя на гэтым інфармацыйным рэсурсе, утрымліваюцца абразлівыя выказванні ў дачыненні дзяржаўнага свята Рэспублікі Беларусь – Дня Перамогі, грамадзянаў краіны, што бяруць у ім удзел, аспрэчваецца значнасць дадзенай падзеі ў гісторыі дзяржавы, праз гэта скажаецца гістарычная праўда пра Вялікую Айчынную вайну. Таксама ў матэрыялах на сайце Kyky.org прысутнічае табуіраваная лексіка, абразлівыя выказванні на адрас прадстаўнікоў пэўных сацыяльных групаў, нацыянальнасцяў і рэлігійных канфесій», – гаворыцца ў паведамленні.

На дадзены момант сайт Kyky.org недаступны.

Вячаслаў Дыянаў, які звярнуўся са скаргаю ў Міністэрства інфармацыі, раней быў адным з арганізатараў «маўклівых пратэстаў». Цяпер Дыянаў жыве ў Польшчы дзе навучаецца як стыпендыят праграмы Каліноўскага. Падчас журналісцкай правакацыі аўтараў сайта 1863x.com Дыянаў пагадзіўся працаваць для прарасейскага СМІ, якое б стала рупарам прапуцінскай прапаганды.

Рэдактар Kyky.org Павел Свярдлоў паведаміў, што афіцыйнага папярэджання пра блакаванне старонкі рэдакцыя не атрымлівала. З прэтэнзіямі Міністэрства інфармацыі да Kyky.org у рэдакцыі нязгодныя.

 

Итак, есть хорошая новость и плохая. Хорошая: редакция KYKY.org скоро получит из Министерства информации перечень статей…

Posted by KYKY.ORG on Thursday, June 18, 2015

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў