Квіток на цягнік каштаваў як карова. Першай беларускай чыгунцы споўнілася 154 гады


15 снежня 1862 году пачала дзейнічаць станцыя «Горадня» Санкт-Пецярбургска–Варшаўскай чыгункі – першай на тэрыторыі Беларусі. Як функцыянуе станцыя праз 154 гады – наш рэпартаж.

 Цягнік вынайшлі старажытныя грэкі

Першы паравы рухавік вынайшлі яшчэ ў часы старажытнай Грэцыі, але ідэя не знайшла падтрымання ў грэцкіх элітаў: лічылася, што выкарыстанне механічных прыладаў падрывала рынак рабскай працы – ідэю забылі на стагоддзі.

Да ідэі паравога рухавіку вярнуліся на пачатку ХІХ стагоддзя: першы рабочы паравы рухавік быў створаны на пачатку прамысловага перавароту ў Англіі. Яго паставілі на адмысловую «машыну», якая ехала вельмі павольна і вельмі гучна, грукочучы па тагачасным бруку.

Каб зрабіць яе цішэйшай, паравую машыну паставілі на драўляныя рэйкі, якія ў 1804 годзе замянілі на металёвыя, бо дрэва не вытрымлівала цяжкую тэхніку. Так з’явіўся прататып сучаснага цягніку.[/vc_column_text][vc_single_image image=”409670″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]

Квіток каштаваў як карова

У Беларусі чыгунка з’явілася пасля цыркуляру аб «Пабудове С.-Пецярбургска-Варшаўскай чыгункавай дарогі», падпісанага імператарам Мікалаем І-м 1 сакавіка 1852 года. Першы цягнік прайшоў па ёй фактычна праз 10 гадоў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”409618″ img_size=”large”][vc_column_text]15 снежня 1862 года адкрылі станцыю ў Горадні – адпраўны пункт маршруту «Горадня–Парэчча». Спачатку чыгунку выкарыстоўвалі толькі для перавозкі цяжкіх грузаў, але неўзабаве па ёй рушылі і пасажырскія цягнікі. Будынак вакзалу пабудавалі толькі ў 1867 годзе.[/vc_column_text][vc_single_image image=”409634″ img_size=”large”][vc_column_text]Квіткі на цягнік нятаннымі: ад Горадні да Вільні – 5 рублёў. За такія грошы можна было купіць карову.

Падчас паўстання 1863-га некалькі бунтаўнікоў на чале з начальнікам станцыі Кульчыцкім спрабавалі захапіць цягнік і выехаць на ім у Парэчча, каб далучыцца да паплечнікаў. Аднак практычна адразу паднятая трывога перашкодзіла большасці паўстанцаў дабрацца да пункту прызначэння змаглі дзесяць паўстанцаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”409654″ img_size=”large”][vc_column_text]У 2012 годзе чыгунцы споўнілася 150 год і з гэтай нагоды мясцовыя ўлады планавалі стварыць комплекс культурна-забаўляльных аб’ектаў.

У 2012-м міністр спорту і турызму заяўляў, што такім чынам у Горадню можна будзе прыцягнуць турыстаў. Улады планавалі нават запусціць рэтра-цягнік, які б ездзіў з Горадні ў Парэчча – на апошняй станцыі пасажыры маглі б наведаць інтэрактыўны музей. На ўсім шляху руху рэтра-цягніка абяцалі абсталяваць спецыяльныя прыпынкі. А прылеглыя да чыгуначнага вакзалу будынкі павінны былі паўстаць у стылі канца XIX – пачатку XX стагоддзяў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”409630″ img_size=”large”][vc_column_text]Згодна з праектам, на вакзале ў Парэччы павінныя былі з’явіцца гатэльныя нумары, а ў старым пакгаўзе (складзе для захоўвання грузаў) хацелі адчыніць карчму. Усё гэта павінна было паўстаць да канца 2014 года, але зʼявіўся толькі цягнік. Ненадоўга.

10 тон вугалю

Праект рэтра-цягніка закрылі практычна адразу паслу запуску – аказаўся невыгодны.[/vc_column_text][vc_single_image image=”409626″ img_size=”large”][vc_column_text]«За гэтыя гады цягнік пускалі адзін раз! У Краснасельск на нейкае святкаванне «Краснасельскбудматэрыялу», – кажа нам працаўнік гарадзенскага чыгуначнага вакзалу, які просіць не называць ягонае імя.

«Паводле разлікаў эканамістаў у лістападзе 2012-га, каб паездка цягніка была рэнтабельнай, квіток на аднаго чалавека павінен каштаваць 15 еўраў. Каб праехаць ад Горадні да Парэчча і назад, цягніку трэба каля 10 тон вугалю», – кажа чыгуначнік.

Цягнік цяпер стаіць у ангары ў Ваўкавыску.

Мікола Дзямідаў

Стужка навінаў