Кветкавы дыван – пад ногі Мітрапаліту


Гомельская епархія святкуе 90-годдзе. З гэтай нагоды сюды прыехаў Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел. Для Патрыярха выслалі дыван з кветак.

Акрамя прадстаўнікоў Беларускай праваслаўнай царквы, у святочных мерапрыемствах узялі ўдзел і мясцовыя чыноўнікі.

«За літургіяй маліліся намеснік старшыні Аблвыканкаму Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення культуры аблвыканкаму Вольга Вітальеўна Антоненка, старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэту ПётрАляксеевіч Кірічэнка, намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкаму па сацыяльных пытаннях Аксана Канстанцінаўна Рудзянок, шматлікія жыхары і госці гораду», – паведамляе сайт Гомельскай епархіі.

У гэты дзень, сярод іншага, маліліся за мір ва Украіне.

МЛ, belsat.eu

Фота eparhiya.by

Стужка навінаў