Кватэры ў Данецку і Луганску патаннелі да 10 тысяч долараў


Раней аднапакаёвыя кватэры каштавалі ад 30 да 45 тысяч долараў.

Кошты на кватэры ў Данецку і Луганску ўпалі ў некалькі разоў: аднапакаёвыя кватэры, якія раней каштавалі 30-45 тысяч долараў, цяпер можна набыць утрая танней. Кансалтынгавая кампанія SV Development паведамляе, што за апошніх шэсць дзён на папулярным у Данбасе партале з’явілася 15 тысяч аб’яваў наконт продажу жылля. Кожнае трэцяе – з прыпіскай «прадаецца ў сувязі з выездам. Добры гандаль». Эксперты сцвярджаюць, што зараз на данбаскім рынку нерухомасці амаль не адбываецца здзелак.

Раней УНІАН паведамляў, што баевікі з групоўкі сепаратыста з пазыўным «Матарола» збіраюцца нацыяналізаваць кватэры жыхароў Данецку.

Фота: dsk.donetsk.ua

ЗК, belsat.eu, паводле Naviny.by

Стужка навінаў