Кузняцоў: «Фальсіфікацыямі» назавуць праўду пра злачынныя дзеянні кіраўніцтва СССР


Праблемы скажэння вынікаў Другой сусветнай вайны ў Беларусі няма, мяркуе гісторык Ігар Кузняцоў. І распавядае «Белсату» пра фальсіфікацыі з боку ўладаў.

Намеснік старшыні Менгарвыканкаму, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Ігар Карпенка прапануе замацаваць на заканадаўчым узроўні адказнасць за скажэнне праўды пра Другую сусветную вайну. А ці не займаюцца самі ідэолагі фальсіфікацыяй?

Гісторык Ігар Кузняцоў лічыць дзіўным, што ў пачатку XXI стагоддзя першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі ўздымае пытанне пра прыцягненне да заканадаўчай адказнасці асобаў, якія фальсіфікуюць вынікі Другой сусветнай вайны.

«У нас няма такой праблемы, ёсць іншая. Яна складаецца ў тым, што ўлады ўсе гэтыя гады фальсіфікуюць сапраўдную гісторыю вайны. Адкрыйце падручнік 60-х гадоў, 80-х, і сучасны. Знайдзіце 10 адрозненняў. Не знойдзеце! Канцэпцыя засталася тая ж. Супраць каго будзе накіравана гэтая «заканадаўчая ініцыятыва»? Супраць тых, хто кажа пра злачынныя дзеянні савецкага кіраўніцтва ў пачатковы перыяд вайны. Супраць тых, хто кажа пра 600 тысячаў вайскоўцаў, якія трапілі ў атачэнне на тэрыторыі Беларусі. Хто кажа пра праўду на акупаванай тэрыторыі. Вось гэта і будзе называцца «фальсіфікацыямі». – кажа гісторык.

Цалкам размову з Ігарам Кузняцовым глядзіце на відэа вышэй.

Стужка навінаў