Кустурыцу прапанавалі зняць фільм пра «Крымскую вясну»


Сербскаму рэжысёру і музыканту запрапанавалі зняць дакумент пра «рэферэндум аб далучэнні Крыму да Расеі». Такую прапанову яму зрабіў кіраўнік Дзяржсавету Крыму Уладзімір Канстанцінаў.

Кустурыца прызнае анексію паўвострава Расеяй легальнаю. На сустрэчы з журналістамі ён заявіў, што лічыць Крым часткаю РФ. Раней ён таксама выказваў сваё стаўленне да Пуціна і называў яго пазіцыю «мяккай».

Кустурыца наведаў Крым з канцэртам. Рэжысёр застаецца на пару дзён, бо будзе шукаць месца для здымак свайго будучага фільма. Ці будзе ён пра «Крымскую вясну», не паведамляецца.

Раней ён трапіў у базу дадзеных украінскага сайта «Міратворац» за свядомае парушэнне дзяржаўнай мяжы Украіны і незаконную гастрольную дзейнасць у Крыму.

ДР belsat.eu

 

Стужка навінаў