Курс долара вырас на 75 рублёў, курс еўра – на 139


20 жніўня, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют з улікам таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы. Долар падаражэў на 75 рублёў – да 16 498. Курс еўра вырас на 139 рублёў і складае 18 337. Курс расейскага рубля знізіўся з 249,93 да 246,3. 

[vc_single_image image=”368234″ img_size=”large”]

[vc_single_image image=”368233″ img_size=”large”]

Паводле кіраўніцтва Нацбанку, «ва ўмовах …рынкавага курсаўтварэння далейшая дынаміка курсу нацыянальнай валюты шмат у чым будзе залежаць ад змены вонкавых фактараў, перш за ўсё цаны на нафту і дынамікі курсаў валют у краінах – асноўных гандлёвых партнёрах Рэспублікі Беларусь».

Глядзіце таксама >>> Еўра пераадолеў новы рубеж у стасунку да беларускага рубля

ЮВ, belsat.eu, паводле bcse.by

Стужка навінаў