Курс біткоіна ўпаў больш чым на тысячу долараў


Цягам апошніх сутак курс біткоіна апусціўся з $ 9114 да $ 7827.

Агулам капіталізацыя крыптавалютаў за апошнія 24 гадзіны звалілася больш чым на $ 100 мільярдаў.

Зніжэнне курсу можа быць звязанае з перасцярогамі ўрадаў узмацніць кантроль за сфераў крыптавалютаў.

Гэтак, Міністэрства фінансаў Індыі абяцае прыняць захады «па выкараненню выкарыстання крыптаактываў для фінансавання нелегальнай дзейнасці або ў якасці аплатнай сістэмы«.

«Інтэрфакс» піша, што ў бліжэйшы час біткоіну можа быць складана падняцца з бягучага ўзроўню.

У другой палове дня 2 лютага біткоін, аднак, аднавіў рост. Паводле CoinDesk, А 17:50 паводле менскага часу біткоін каштуе амаль $ 8600.

ДД

Стужка навінаў